Беларускае шчасце

Вялікая белая муха
Раптоўна мне села на вуха
 І ціхенька кажа: «Паслухай,
Здаецца, ты зараз «пад мухай».

Зіма беларуская блізка.
На вуліцы холадна, слізка.
Мне муха на вуха шапоча:
“Заплюшчы маркотныя вочы”.

Я вочы заплюшчыў і бачу:
На бераг пяшчаны, гарачы
Выскоквае з бездані мора
І  ўгору ўзнімаецца гора –
Маё беларускае шчасце,
Чырвонае, белае масці,
Сівое, лысенькае трошкі.
Нязграбна выходзіць да дошкі,
На памяць зачытвае нешта,
Здаецца, заблытаны верш той,
Які беларускія які –
Зубры, белай вежы ваякі,
Затоптвалі ў мох капытамі,
Чакаючы волі гадамі…

Вялікая белая муха,
У вуха мне болей не дзьмухай.
Я хутка шчаслівым прачнуся,
Ня трэба пужаць беларуса.

Яго беларускае шчасце –
У сённяшнім дні не прапасці.
А тое, што здарыцца заўтра,
Яму абыякава, праўда.

Прастора адкрые дарогу
Праз гора здабыць перамогу –
Сапсуе ён потам свой порах,
Працуючы з лета да лета,
Бо верыць, што лепшае – вораг,
Што воля – гультайства прыкмета.

04.11.2018


Рецензии