***

Людзі сягоння -- нібы авечкі:
Ёсць чалавекі, ёсць чалавечкі.
Знішчаны розум, страчана вера --
Зноў чалавечкі крочаць уперад.

Дзе ж тыя зёлкі, дзе тыя лекі,
Што ж вы адсталі зноў, чалавекі?
Чуюцца крокі, чуюцца крыкі,
Дзесьці губляецца голас вялікіх.

Крочаць у статку, нібы авечкі
Не чалавекі, а чалавечкі.
Статкавы розум -- справа баранаў.
Будзе гадамі гоіца рана.

Хутка згараюць тонкія свечкі.
Беды чакаюць Вас, чалавечкі.
Там дзе духоўнасць страчвае сілы --
Выбар адзіны -- шлях да магілы.


Рецензии