Стихотворение К. Симонова Майор привёз мальчишку..

Маёр прывёз хлапчынку на лафеце.
Асірацеў без маці маладзён.
За дзесяць год на тым і гэтым свеце
Яму залічаць тыя дзесяць дзён.

Яго прывезлі з цытадэлі брэсцкай.
Лафет пабіты кулямі. Ў пуці
Здалося бацьку, што надзейней месца
Больш для дзіця на свеце не знайсці.

Раненне ў бацькі, пацярпела зброя.
Надзейна прывязаны, каб не ўпаў,
З цацанкаю заснулай пад рукою
Сівы хлапчынка на лафеце спаў.

Насустрач мы ішлі яму з Расіі.
Прачнуўся ён, махаў байцам рукой.
Вяртацца ты ў лістах мяне прасіла:
Моў, я там быў і трэба мне дамоў...

Мая душа з той памяццю не зладзіць –
Пра ўсё забыць маліла ты Айца…
Хто раз убачыў гэтае дзіцяці,
Дамоў прыйсці не зможа да канца.

Мне трэба бачыць тымі жа вачыма,
Якія там не плакаць не маглі,
Як з намі разам вернецца хлапчына
І пацалуе прыгаршчу зямлі.

За ўсё, што светла мы нясем у сэрцы,
Склікаў да бою воінскі закон.
Цяпер мой дом навек на тым жа месцы,
Дзе быў забраны у хлапчынкі ён.


Рецензии
Очень хорошо!
Не удивительно, что присвоено имя - Победитель!

Поздравляю с заслуженной победой в конкурсе!

Вдохновения и любви!

С уважением, Аида

Аида Юг   27.11.2018 11:54     Заявить о нарушении
Спасибо большое, Юлия!)

Но вижу и сейчас все огрехи).. нет у меня прикормленного редактора и советчика)).. шучу!)).. надеюсь, что пока я в состоянии сама увидеть многое в себе и в текстах)

С Теплом,

Анастасия Котюргина   27.11.2018 12:19   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 3 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.