Восень

Гоніць вецер пажоўклае лісце,
Хіліць вербы да самага долу.
І ляціць шэраг хмарак кудысьці,
Дуб трасецца ад холаду голы.

Задажджыла... І кроплі з надзеяй
Шпарка прыгаюць ў цёмных калюжах.
Ды адзначыць такую падзею
Не спяшаецца ясакар дзюжы.

Крык даносіць ланцуг жураўліны,
Развітальную песню спявае.
І чарот шэпча штосьці нявінна,
Успаміны  падчас навявае.

Наганяе зноў восень самоту,
З жалем крочыць, хвалюе планету.
І хавае ў туманы турботы,
Каб спаткацца дастойна з Сусветам.

                01.11.2018 г.

               


Рецензии