Чаму Майсей зьбег

         "Праз доўгі час, калі Майсей вырас,
          сталася, што ён выйшаў да братоў сваіх і
          ўбачыў цяжкую працу іхнюю; і ўбачыў, што
          егіпцянін б'е аднаго габрэя з братоў ягоных.
          Паглядзеўшы туды і сюды і бачачы, што няма нікога,
          ён забіў егіпцяніна і схаваў яго ў пяску."
                Выхад 2:11,12
       
  І каб пазьбегнуць кары фараона
  Уцёк Майсей зь Егіпецкага лона
  І жыў ў далёкім краі Мадыянскім --
  Бог збавіў ад сьмяротнага палона!


Рецензии