Зноу у восень сэрцам акунуцца...

***
Зноў у восень сэрцам акунуцца,
Нечакана зноў сустрэць заход,
Бо ў яго ніколі не вярнуцца,
Не вярнуцца ў свой пражыты год.

І дажджоў такіх ужо не будзе.
Можа, будуць іншыя дажджы.
І цябе твой любы край забудзе,
Як іржу палаючых ажын.

31. 10. 2018 г.


Рецензии