Зайка шэры скача
Лужыны мінае,
Ледзьве што не плача,
Ён жытло мяняе.
Надаелі воўкі,
Ганьбяць ды смяюцца,
Ляпамі скрыгочуць,
З’есці падаюцца.
Ды ліса – падбрэхач,
Ім дапамагае –
Усё, нібыта, смехам
Хатку вымагае.
Можа, у іншым лесе
Трохі лепей будзе,
У нару залезе,
Жоначку набудзе?
Зайка шэры скача,
Перад ім – падзеі...
Як жа многа значаць
Добрыя надзеі!
Свидетельство о публикации №118103102720