Жанчына

Жанчыны свет, як таямніца,
Душа яе сама сваволіць.
У кожнае – свая граніца,
Што і нападам не адолець.
 
Недагаворванне пануе,
Без гэтага няма жанчыны.
Яна кахае ці раўнуе –
Загадкай будзе для мужчыны.

Душа яе – там шмат завулкаў,
І можна ў іх блукаць гадамі.
І крык твой адаб’ецца гулка,
Успомнім з Бібліі Адама.
 
Але няма ўжо таямніцы
У тым для іншае жанчыны.
Як на далоні асвятліцца –
Паводзін важкія прычыны.
 
Вядзецца так яшчэ ад Евы,
Няма загадкі для жанчыны.
Вядомы думкі каралевы
Ці лэдзі першае краіны.
 
Да Евы сын прывёў дзяўчыну,
Каб пазнаёміць з ёю маці.
Сказала з абурэннем сыну:
"Я не хачу яе і знаці!
 
Ці маеш вочы, мой сыночак?
Татуіроўка – адны кропкі…
Яна ж чарнее цёмных ночак,
І фігавы лісток кароткі…"


Рецензии