Старая сядзiба

Зімовы лес панік застылы –
Яго маўклівасць агарнула,
Чаруюць, мабуць, успаміны
Аб тых часах, даўно мінулых.
 
Ускаламуцілась былое,
Як добра тут было калісьці,
Палац стаяў дзвухпавярховы,
Шапталася ў парку лісце.
 
Ды згінула ўсё і прапала
Падчас пякельнай завірухі.
Адна засмучанасць засталась,
Як засяроджанасць зарукі.
 
Ставок заснулы, занядбаны,
Ніхто яго не даглядае.
Як паланэзам станцаваным
Раптоўна штось мне нагадае.
 
Ва ўсім я бачу старажытнасць,
Хоць ужо многа зруйнавана.
Ёсць спусташэння непазбытнасць.
Напэўна, так наканавана...


Рецензии