Аб мастацтве

Я з цягам часу разумею
Мастацтва многія праявы,
Ды ад узнятасці знямею,
Бо гэта ж захаплення з’явы.
 
Узрушанасць душы вялікай,
Натхненне, праца ды зацятасць,
Цвярозасць, што не да адліку,
Пачуццяў веліч, прыўзнятасць.
 
Патрэбен талент, намаганне,
Каб сэнс надаць, таксама розум.
Не лішне і практыкаванне,
Рознабаковы трэба роздум.
 
Калі ўсё гэта разам скласці,
З руплівасцю і ў сэрцы – стрэлы,
То атрымаецца, прынамсі,
Мастацкі твор, ты – прыкарэлы.
 
Няма куды табе падзецца
Ад гэтага запаланення.
Прыхільнасць заварожыць сэрца
Натхнёнасцю ды пакарэннем.
 
І насцярожанасць загіне,
Замілаванне пераможа.
Акрэсленасць цудоўных ліній,
І ты ў цікавым падарожжы.


Рецензии