Старыя вобразы

Зрэбная кашуля
Адышла ў нябыт.
Звычаі мінулі,
Памяняўся быт.
 
Не арэ зямліцу
Беларускі конь,
"Запаліў" ігліцу
Ўспамін агонь.
 
Падсвяціў прыгожа,
Нібы з ліхтара,
Невядома, можа,
Памяці зара?
 
Думак добрых існасць
Цягнецца трушком,
Можа, рэчаіснасць
Вернецца крадком?
 
Ды імгненні мрыі
Ў сэрца западуць,
Вобразы старыя
Спаць мне не даюць.
 
Нібы бачу роўнядзь –
Цішу ды спакой.
Зачаруе споведзь –
Прыйдзе ў мой пакой.


Рецензии