Самотная хатка

Наводшыбе хатка стаіць,
А хто там жыве – невядома.
Няма ўжо чаго ёй таіць –
Навокал – ніводнага дома.
 
Яна назірае за тым,
Якое адной ёй цікава,
А з коміна цягнецца дым,
І гэта – галоўная справа.
 
Бо значыць, што хтосьці жыве
На гэтай ускраіне леса,
Свой летапіс, пэўна, вядзе,
Аповесць самотнага лёсу.
 
А можа, хто робіць прыгляд?
Ці то, можа быць, леснічоўка?
Ляснік робіць леса агляд,
Стаяць каля ганку начоўкі.
 
Крынічка струіцца праз лес
З жывою, крыштальнай вадзіцай,
Ды гусь у крыніцу залез –
А чым жа ён там пажывіцца?
 
Самотная хатка стаіць,
Камусьці, як родны куточак,
Гады ўжо ёй цяжка лічыць –
Няма ні сыноў тут, ні дочак...


Рецензии