Старыя палацы

Як рамантычны палацы старыя,
Колькі падзей за іх век адбылося!
Там засталіся задумкі былыя –
Добра ў палацах калісьці жылося.
 
Вельмі прыгожы палац мураваны.
Жыве ўспамін тут у кожнай цагліне.
Часам няўмольным ён грыміраваны –
Бачу адзнаку ў старой гэтай гліне.
 
Недзе былая раскоша прапала.
Ды зажурыўся ставок несуцешны.
Не засталося былога запала,
Некалі быў ён для дзетак пацешны.
 
Нібы пустэльнік, такі ж ён самотны,
Згасла, прапала яго расцвітанне,
Ды і палац стаў старым ды маркотным,
Можа ён марыць аб чымсьці? Пытанне.
 
Як задуменны палацы старыя!
І засяроджанасць цішу наладзіць.
Там засталіся задумкі былыя.
Як адрадзіць іх? Ніхто не парадзіць…


Рецензии