Дзень

Светлы дзень устае праз заспаныя вокны,
Каб будзіць ціхім ранкам мяне і цябе,
Дожджык стукае мякка вярбою прамоклай,
Праганяючы  сон, ціха лашчыцца ў шкле.

Лёгкі дзень ўзляціць за абшары аблокаў,
Перадасць нам цудоўны небёсаў настрой.
Прыйдзе ён, каб парадаваць фарбамі вока
І правесці туды, дзе збываюцца мроі.

Ясны дзень расхінуў свае белыя крылы
Па-над горадам, дзе ты, як сонца, жывеш.
Як ні мне,  можа гэтаму дню, мая мілая,
Ад душы на ўвесь свет у адказ усміхнешся!


Рецензии