Сумленне

Патрабавальнасць да сябе –
Сумленню як даніна.
І дзень, і ноч цябе дзяўбе,
Усё гэта, як даўніна.
 
Не даспадобы людзям гэта –
Навошта ж нейкі непакой?
Дарэмнасці прыкмета –
На што ж гнясці сваёй рукой?
 
Так падабаецца хвальба,
Як нам яна прыемна!
Навошта ж тая барацьба?
З самім сабой – нікчэмна.
 
Ды несуцешны нейкі грук
Сумленне ўсё ж трывожыць.
Трывалы ды настырны гук
Збянтэжанасць падоўжыць.
 
І будзем вымушаны век
Згадзіцца з той праявай,
Сумлення пробліскам павек
Нарэшце зрыне з’ява.


Рецензии