Пяро

Пераменлівасць надвор’я,
Як прыродная праграма,
Вецер падымае пер’е –
Ладным пеўнем паскідана.
 
А прыгожае якое –
Чорнае з зеленкаватым.
Брала ласаю рукою –
Вельмі ж певень зухаваты!

Я пяро разгледжу добра –
Ясны колер пераможа,
Блісне раптам, нібы кобра,
Вось зраблю я ручку, можа?
 
Ці вясна ў тым павінна?
Певень хутка скінуў пер’е...
А яно, нібы з паўліна,
Можна выказаць давер’е.
 
Я зраблю, напэўна, ручку,
Ды пісаць ёй буду вершы.
Узрадую яшчэ ўнучку –
Вучыцца ў класе першым.
 
Добра мне пяро паслужыць,
Можа, і  прыдасць натхнення?
З ім я здолею адужыць
Цяжкасці ў адно імгненне.
 
Пераменлівасць на свеце –
Бачым розныя праявы,
Каб адмерлае адмесці –
Мэтазгоднасць гэтай з’явы.


Рецензии