Спевы птушак

Гэтак хораша птушкі спяваюць,
Найпрыгожшы іх спеў, гарманічны.
З асалодай вясну прызываюць,
Бы аркестр недзе грае містычны.
 
Дырыжор, быццам, ім так кіруе,
Усё ўзгоднена, вельмі прыгожа.
Спевам гучным мяне сагітуе,
У чароўным я з ім падарожжы.
 
Мой вясновы аркестр бездакорны,
Спадабаецца мне вельмi слухаць,
Ён прыродзе заўсёды пакорны,
Ды лагодзіць ласкавасцю вуха.
 
То мацней, то слабей гукi-звоны,
Але ў сэрцы пяшчота разліта.
У вясновае казцы зялёнай
Аркестрантаў, напэўна, без ліка.


Рецензии