Гняздо

Буслоў прылёт вясновы
Маю абудзіць душу,
Напомніць пра высновы,
Пісаць аб гэтым мушу.
 
Вясна кругом бушуе...
Вястун вясновы – бусел.
Буслянку ён будуе,
Жыццё даць дзецям мусiць.
 
А на слупу вялізным
Пакуль што тры галінкі.
Але ж яны, як прызма –
Аснова для "хацінкі".
 
Стараецца заўзята,
Нiбыта ён сялянка,
Трывалай будзе "хата" –
Прыгожая буслянка.

Каб нават злосны вецер
Не здолеў бы адужаць,
Скакаць, блукаць па свеце
Ды буслянят запужваць.


Рецензии