Ночка
Толькі яна прыгажэй за Аўрору!
З ёй пасля вечара і перад ранкам,
З ёй мае думкі шукаюць прастору!
Толькі яна зноў закрые мне вочы,
Толькі яна не прадасць пацалунак!
З ёй я ў сне сам сабе напрарочыў,
З ёю знайшоў ад жальбы паратунак!
Ночка-ноч! Ой звязаўся з табою,
Ноч - сястра, ночка - маці, сяброўка!
Маім думкам не бачна спакою,
Я з табой палячу ў вандроўку.
Свидетельство о публикации №118102705384