У сакавiку

З шалёным подыхам зімовым
З’явіўся месяц сакавік,
Ён ад зімы прыняў умовы
Ды нарадзіўся маладзік.

Назад вярнуўся холад люты,
Мароз ды вецер, цемень хмар.
Хоць дзень падоўжыўся ў лютым,
Не змог адолець гэтых чар.
 
І не пяюць ужо сініцы,
Напэўна, не да спеваў ім.
Зімой разбураны граніцы,
Яна спявае злосны гімн.
 
Зноў перавага за зімою,
Халодны вецер ды мароз.
І сэрца поўніцца тугою,
З вачэй бягуць патокі слёз.
 
Іх выціскае вецер моцны,
Кідае снег ён злосна ў твар.
Ды непагадзь наладзіць кросны,
Негледзячы на календар.


Рецензии