Паветрам

Вільготным паветрам, мой мiлы, з табою разам
Нашы сэрцы амыем, удыхнуўшы глыткамi рухлiвымi.
I каханне, якое хавалася ў іх, тым жа часам
Засмяецца, а потым заплача слязамі шчаслівымі.

Нават мокрае лісце на намі залітым асфальце
Стане мяккiм кiлiмам для нас, сустракаючых нас жа.
"Толькi разам з сабой вы каханне свае сустракайце", -
Так амытыя смехам i плачам нам сэрцы падкажуць.


Рецензии