Завея прайшла

Снег лунае і плыве
Запавольным рухам,
І сваёй хадой ідзе
Казка-завіруха.
 
І адкуль яна прыйшла?
Дзе была дагэтуль?
Свет яскравы прынясла –
У "полымі" планета.
 
Зіхаціць на сонцы снег,
Падае, мільгае,
Не зупыніць хуткі бег
Снега вольна зграя.
 
Свеціць сонца, ясны дзень,
І ніводнай хмаркі.
І схаваўся недзе цень –
Пэўна, будзе жарка.
 
Быццам бы і не было
Снежнай той завеі,
Сонца яснага святло
Нават сэрца грэе.


Рецензии