Я з дзяцiнства...

Я з дзяцінства прыхільна да мовы,
Зразумела яе ў классе першым,
Бо вяліся ў школе размовы,
Падаліся прыгожымі вершы.
 
Не скажу: "Люба матчына мова!"
Бо матуля мая – расіянка.
Для яе гэта мова і нова,
Невядома, усё – неспадзянка.
 
Але ў памяці чэпкай, дзіцячай,
Той адбітак застаўся навечна.
Размаўляць, часам, думаць іначай  –
Засталося з дзяцінства, канечне.
 
Колькі выразаў у мове прыгожых!
Колькі слоў непаўторных, вялікіх!
Забывацца на іх мне нягожа,
Не злічыць іх, няма таго ліка!
 
Колькі слаўных імён мне вядома –
Колас, Броўка, Лынькоў, Караткевіч.
Услых Купалу чытала я дома...
Куляшоў ды Шамякін, Міцкевіч.
 
Гэта й дзеячы нашай культуры,
Спевакі, мастакі, музыканты.
Беларускай прыроднай натуры –
І басы ў ёй гучаць і дыскАнты.
 
Дыялекты таксама прыгожы –
Як цудоўных мясцін дыяменты.
Лемантар на ўсе выпадкі гожы –
Я не бачу ў ім рудыменту...


Рецензии