Аб мове беларускай
Вось і ўсе прылады.
Не дбаю я пра загаловак –
Ён з’явіцца прынадны.
Чаруе тэма і захопіць,
Як разальецца словам!
Умомант думкі ўсе ахопіць,
Паведаміць гатова.
Не, мудрагелістасцю фразы
Не стану захапляцца.
Жадаю, пэўна, я адразу
Ў думках прыўзняцца.
Сваёй прыхільнасцю да мовы
Прыўносіць асабістасць.
Замілаванасцю прамовы
Злагодзіць мiласць-літасць.
Каб дзеці ды яшчэ ўнукі
На ёй заўжды чыталі.
Заложнасці маёй навукі
Ў сэрцы зберагалі.
Каб замацоўвалася значнасць,
Змястоўнасць роднай мовы,
Каб адчувалі мы ўдзячнасць –
Палессе красамоўна...
Магчымасць мне чытаць на мове
Ды размаўляць і там, і тут,
З маленства не была адмоўем –
Сцвярджала мой статут.
Напэўна, гэта дасканаласць,
Дасведчанасць ды ведаў набыццё,
Дазволілі прайсці ў сталасць.
Як ўпрыгожылі жыццё...
Свидетельство о публикации №118102502484