***

Агонь, запалены ўначы,
Гарэў, ад свечкі ценем падаў.
Ля абраза я дух лячыў
І жыў з блакадным Ленінградам.

Паэт заўсёды на вайне.
І не віна паэта ў гэтым,
Што верш ад голаду сталеў
І раскрываў жыцця сакрэты.

А ты? -- Ці бачыў горад той,
Што на Няве масты разводзіць?
Не страціў веры ён святой,
Што вынішчалася ў народзе.

Вось так і верш нясе святло,
Нясе зямлі сваёй крупінку...
Каб не кранула думкі тло,
Вазьмі тых думак палавінку.

Пасей ля сэрца ў ясны дзень,
Каб прарасла з тых думак доля,
Нібыта горад на вадзе,
Які ніхто скарыць не здолеў.


Рецензии