Вячоркi

Прадзед мой пагладзіў вусы,
Пасміхнуўся ў правы край --
Кажа: браткі, беларусы,
Хто не скача, той маскаль.

Загучала ў хаце полька,
Пасля полькі -- кракавяк.
І было тут танцаў столькі,
Што не ўспомніць і паляк.

Бо вячоркі ў хаце гэтай
Мой прапрадзед Томаш граў.
Ён нутро вяскоўцаў ведаў
І вяршыні нотаў браў.

Рваў мяхі гармонік жвавы,
Запрашаў скакаць гапак...
Сёння ў музыцы дзяржавы
Ўсё не гэтак і не так.

Льецца ў песнях боль народны,
Хоць ты плач, або ікай.
Хто скакаць іх сёння згодны,
Той, вядома, ёсць маскаль.


Рецензии