Трыснёг

Трыснёг шамаціць ды спявае,
А гук мне да болю вядомы.
Над возерам месяц лунае
Ў руху сваім паслядоўным.
 
Прыгожая песня прыроды
За душу бярэ, сэрца млее,
Напомніць былыя прыгоды,
Напеў гэты нават сагрэе.
 
Успомніла, як наразалі –
Страху мы рабілі ў альтанцы.
У гушчу яго запаўзалі,
Дзівосныя ладзілі ,,танцы”.
 
Выносілі кучай на бераг,
Жмуткі паслядоўна вязалі,
І пах той трыснёг, нібы вераск,
Сцякаў вадзянымі слязамі.
 
Трыснёг закалыша, захопіць,
Сваім шамаценнем разбэсціць,
Успамінам далёкім ахопіць,
Нібыта аборкай зачэпіць.
 
У тым шамаценні пяшчотным
Пачуюцца шэпты трасцінак.
Ды жалем якімсьці самотным
Напомніць, што гэта – радзіма...


Рецензии
Танюша! А Вас есть перевод этого стихотворения на русский язык? Я же не владею белорусским, а прочитать хочется...

Лариса Мелашенко   19.07.2019 07:41     Заявить о нарушении
Спасибо за подсказку, дорогая Лариса! Постараюсь вскоре перевести. Сердечно благодарю за внимание и отзыв! С теплом!!!

Татьяна Цыркунова   19.07.2019 08:27   Заявить о нарушении
Хотелось бы почитать, буду очень Вам благодарна!

Лариса Мелашенко   19.07.2019 08:33   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.