МАЯ МАРА
- Аб цёплым летнім сонцы!
Аб чым я мару?!!
- Аб маці у ваконцы....
Аб чым я мару?!
- Аб бацьку што на ганку....
Аб чым я мару?...
- Як за сталом мы разам з ранку...
Шкварчыць у патэльні весела яешня,
І па-дзіцячаму, мне гэта смешна.
За вокнамі, нас кліча лета,
Ў сукенку з прамянёў адзета.
Хутчэй на вуліцу!!! Ў прыгоды, казкі, мары!!!
І жмуру вочы я ад сонейка на твары,
Рукой кранаю кветак чары,
Ўсе фарбы лета у маім абшары.
І не хачу дарослай станавіцца,
Гучыць мелодыяй ў ручаі вадзіца,
І птушак спеў, клубніц салодкіх пах!
Усё гэта страціць - самы прыкры страх!
Дзяўчынкай той, і быць, і заставацца
Усё складаней. Як жа не змяняцца??
Але, яшчэ хачу праз шкельца каляровае,
У будучыні бачыць штосці новае!
Што будзе грэць у душы цяплом,
Таксама, як сняданак за сталом,
Дзе я малая, дзе бацькі, дзе дом,
Напоўнены жывым цяплом і сонечным святлом.
Свидетельство о публикации №118102302304