Простой человек

Ідзе па свеце просты чалавек,
Ён з працай і сумленнасцю сябруе.
Хай лёс наканаваў нялёгкі век-
Ды чалавек каштоўнасці шануе.

Каштоўнасці,што Бог падараваў:
Каханне,спачуванне і надзею.
І сонечны прамень і неабсяжнасць траў-
А на душы халодная завея.

Палоняць думкі сумныя падчас-
Чаму няроўнасць свет запаланіла?
І чалавека простага не раз
Ганьба,знявага да зямлі хілілі.

Хоць сэрца яго - зорка сярод хмар-
Свяціць да забыцця не перастане.
Ды танны для сучаснасці  тавар,
Душа людская ў просценькім убранні.

Адзенне б ёй шыкоўнае пашыць,
Прыбраць уладай,глянцам і валютай.
Ну а прастак- ён не умее жыць,
Душа яго ў праўду апранута.

Працуючы да прыцемкаў зрання,
Не можа зразумець дзівак наіўны,
Што праўда ёсць у кожнага свая-
Адной жыць праўдай вельмі прымітыўна.

Ды і навошта праўда прастаку?
Працуй сабе за свой акраец хлеба,
Трымайся для спакою ўбаку
Ну што яшчэ просталюдзіну трэба?

Не абурайся ў крыўдзе, памаўчы,
Не думай шмат- на гэта ёсць другія,
Што раздаюць з пагардай калачы,
Зацягнутыя коламі на шыі.

І нельга ўсемагутным зразумець,
Што просты чалавек- ліхтар надзеі.
Багаццяў свету можа і не мець,
Ды сэрцам і атуліць, і сагрэе.

Ён зорка сярод хмараў, ён ліхтар,
Ён свет надзеі будучага веку.
Каб праўду не дзялілі як тавар,
Дарогу дайце проста чалавеку!

Бо ёсць над намі дзесь Вышэйшы суд,
Які не прызнае грашэй і рангаў.
Настане Справядлівасці дэбют,
Каб ладзіць па заслугах бумерангі!

І нам усім задумацца пара-
На матухне- зямлі мы проста людзі.
Не будзе міру, шчасця і дабра,
Пакуль у свеце роўнасці не будзе....


Рецензии