Спяць чыноунiкi -паэты...
Спяць чыноўнікі-паэты,
Моцна спяць!
Я складу пра іх куплеты,
Каб спяваць.
Дзеляць грошыкі выданняў,
Моцна спяць!
Хай прымрояцца ім здані,
Шэсць ці пяць!
Апяваюць чаркі-шкваркі,
Моцна спяць!
Ім не холадна, не жарка,
Ім пляваць!
За дзяржаву так шчыруюць,
Моцна спяць!
За народны кошт жыруюць,
Званні сняць!
Пішуць вершы і баляды,
Моцна спяць!
Ладзяць ліры і Каляды, –
Пенкі зняць!
Спяць фальшывыя паэты,
Моцна спяць!
Натуральныя брунеты
Ў снах ляцяць!
Спяць каторую гадзіну –
Моцна спяць! –
За сябе і за Айчыну.
Не пара ўставаць?
21. 10. 2018 г.
Свидетельство о публикации №118102101293