***

Кум украў у кума сена,
Пагрузіў яго на сані.
Ноч над вёскаю вісела,
Снег здалёк вятры паслалі.

Думаў кум, што завіруха
Замяце сляды той ночы.
Вылятала думка з вуха,
Закрывала праўдзе вочы.

Кум Антось прачнуўся ўранні --
Быў стажок -- за ноч не стала.
-- Што рабіць? -- Відаць укралі!--
Думка думкай прарастала.

Жонка кажа: " -- Кроч па следу!--
Снег усе сляды пакажа.
-- Можа, знойдзеш да абеду
Муж, ты злодзея са стажам".

Крочыў Тося па дарозе,
Дзе гублялі сена сані.
І праз сем хвілін ці восем
Трос у кума ён вусамі.

Той збялеў, у кут забіўся,
Падабраць не можа слова.
Кажа куму: " -- Я напіўся...
-- Мне цяпер самому сорам".

-- Э-эх! -- махнуў Антось рукою, --
Так і быць, кумок, дарую!
Сена зробім талакою.
Прыйдзе лета -- адгаруем.

З той пары я часта чую:
Кум украў у кума сена.
Ён цяпер з касой начуе,
Што ў хляве яго вісела.

20.10.2018. Сінкевічы - Мінск


Рецензии