Сыплецца лiсце з калiны...

***
Сыплецца лісце з каліны.
Спіць ля каліны ліхтар.
Клін адляцеў жураўліны.
Восень кідаецца ў жар.

Сыплецца лісце з каліны.
Коціцца лесам пажар.
Клін адляцеў жураўліны,
Знік за наплывамі хмар.

Сыплецца лісце з каліны.
Спіць ля каліны ліхтар.
Восень любімай краіны,
Сэрца калінавы жар...

19. 10. 2018 г.


Рецензии