Зноу лiхтар у тумане стаiць i гарыць...

***
Зноў ліхтар у тумане стаіць і гарыць.
Я не сплю, бо чароўная восень
Размаўляе са мной, і таксама не спіць,
І яшчэ затрымаць сябе просіць.

Восень, восень, скажы, чым цябе затрымаць?
Мо не спаць мне з табой да світання
І табе свае лепшыя вершы чытаць
Пра ўзаемнае наша каханне?

18. 10. 2018 г.


Рецензии