Тэлебачанне

Iдуць па зямлi
Гарачыя гурбы
З пяску i туману,
З самотнага лесу,
З жыццевага суму.

А iм усмiхаюцца
Заводскiя трубы,
Счарнелыя шыбы,
Шчарбатыя сцены
Цэментныя зубы,
Пакрытыя сажай I шэрай цвiллею.

Iдуць-гудуць,
Iдуць-гудуць,
Каб увечары сустрэцца
I адзiн аднаго пачуць.


Рецензии