На Пакравы

Маладзік тонкі ў небе. Дзіўлюся...
Вечар стомлены ў госці зайшоў.
Самы час.Маці Боскай малюся,
Не хаваючы думак і слоў.

Я за Маму прашу і цяпер,
Каб спакойна ёй спаць на тым свеце,
Без жальбы і без  крыўды на Веру,
Там дзе зоркі гуляюць і вецер.

На Пакроў з неба Знічка зляцела,
Мільганула і некуды ўпала.
Я жаданне задумаў нясмела:
"Мама, ты?"- У адказ цішыня прамаўчала...


Рецензии