Дажджом пабыць

Дазволь мне аднойчы дажджом пабыць.
Усё, што здаецца лiхiм, адмыць.
Ціха пяшчотнымi кроплямі
Зрабiць твае вусны вільготнымі.
І морассю вочы твае абудзіць.
Маланкаю шлях цябе кожны святлiць.
І напаіць цябе добрым спакоем.
Дазволiш пабыць мне празрыстай вадою?


Рецензии