***

Жыццё -- нібыта кладка на вадзе.
Прайсці па ёй -- асэнсаваць той шлях,
Якім айчына-Беларусь ідзе,
Вяночкі ў'е ў расквечаных палях.

У кладкі той ёсць нораў і душа.
Не з кожным пагаджаецца яна
І раскрывае той адзіны шлях,
Якім народ да веры прывяла.

Тут кожны крок прамераны ў хадзе
Не так ступіў -- адразу ж упадзеш.
А пахіснешся -- значыць быць бядзе --
Застыне лёс кругамі на вадзе.

Мяне да кладкі сэрца прывяло
І песня дзён, якую чуў не раз.
Дрыжыць па-над вадою бервяно --
Тут кожны крок адмервае мой час.

Жыццё пражыць -- не кладку перайсці,
Што да Радзімы скарачае шлях.
Галоўнае -- не здрадзіць у жыцці
Дарозе той, якой Айчына йшла.


Рецензии