Адаму Мiцкевiчу

Над Нёманам шэры туман…
Ён сцелецца так тут стагодзі.
У ім вечнасці быццам падман –
Міцкевіч у плёсах тых ходзіць.

Ліцьвін, беларус, ці паляк?
Кім быў ён, і кім застаецца?
Адказу няма аніяк –
Душа на кавалкі не рвецца.

Пясняр і дарадца, мастак,
Радзімы сваёй абаронца.
Ён усё для яе зрабіў так,
Што сёння яна свеціць сонцам…

Уецца туман над ракой,
Ласкава казыча ёй бераг –
Міцкевіч бы піша рукой
Пра край свой, у яго шчасце веру.

                26.07.2018 г.


Рецензии