Хатка ля дароги

Хатка што ля дарогі
Ты у сэрцы са мной
Свецяць вокны зімою
Свецяць ранняй парой.

Там матуля чакае
Сваіх дзетак дамоў.
І слязу  выцірае
Каб не ўбачыў ніхто.

Плача , сэрца у маці
Горка плача душа.
Разляцелісь па свеце
Быццам птушкі з гнязда.

Хатка што ля дарогі
Многа бачыш ты сноў
Як вяртаюца  дзеці
Як гудзіць усё вакол.

Як цвіце зноў чаромха
Як нявеста у садзе .
І як радасці многа 
У матулі у паглядзе.

Можа там на чужыне
Трохі лепей усім жыць
Але ж  родную хату
Будзе грэх пазабыць.

Эх вярнуца бы зноў!
Пад матулі крыло.
Як буслы ўсім дамоў,
Ды матулі няма….

Лілія Воранава 12.10.2018г.


Рецензии