Споведзь

У маёй кішэні -- ні капейкі --
Там штодня паэзія гучыць.
А яна -- нібы для сэрца лекі,
Што жадаюць боль мой залячыць.

Вам не зразумець, што ёсць натхненне,
Як не зразумець пачуццяў тых,
Што прыходзяць, як адно імгненне,
Прычашчаюць духам нас святым.

Не прыносяць шчасця ў хату грошы,
Бо спакуса з імі заадно.
Лепш -- няхай з'ядзяць кішэні вошы,
Дзірак у кішэнях не відно.

А душа была і застанецца.
Толькі ёй магу цяпер сказаць:
Дзякуй, што маё абрала сэрца,
Дзе застыгла божая сляза.   


Рецензии