Memento mori

Паміж вузкіх могілкавых вулак,
Дзе стаяць маўклівыя крыжы, --
Мой апошні на зямлі прытулак
І прытулак для маёй душы.

Ёй яшчэ ляцець да ясных зорак,
Між лугоў нязведаных блукаць,
Сустракаць з сябрамі ранні золак,
Дзе да промняў цягнецца рука.

Ёй яшчэ маліцца на прыпынках,
За жыцця спакусы і грахі...
З целам быць душа мая прывыкла --
Расставанне з ім -- працэс другі.

Толькі я не бачу ў гэтым болю --
Бо ў царкву на споведзі хадзіў.
Хай душа мая спазнае волю,
Дзе няма ні сутак, ні гадзін.

Ёй цяпер дазволена маліцца
ў Храме тым, што вырас ля нябёс.
Тут святыя кнігі на паліцах
І зусім другі, нябачны лёс.

Кожны дзень душа ляціць на споведзь
Да святога, боскага крыжа.
Яна ўсё зямное добра помніць,
Для таго й даецца нам душа.

Ты не плач. Я добра бачу слёзы.
Бачу тых, хто ходзіць да мяне...
Як шкада -- што тут не знойдзеш прозы, --
Той, што я пакінуў у стале.


Рецензии