Слова вылецела...

Слова вылецела...
Адарвалася ад языка і паляцела...
Прысуд вынесены...
Аплявуха для душы і цела...

"Не кахаю...
Стамілася... Перагарэла...
Забудзься...
Прабач, я не хацела..."

Люстэрка разбілася...
У аскепкі глядзела...
Рэхам высечана
Самотнае "сама сябе з'ела"...


Рецензии