Успамiн дзяцiнства

Гадоў сваіх дзіцячых
Я не забуду смак.
Там вецер пах іначай
І рос на градках мак.

Мы, жэўжыкі малыя,
Макалі ў цукар хлеб,
Каталіся на млыне,
Не ведалі патрэб.

І не было на свеце
Смачней за ежу ту.
Яе абнюхваў вецер,
Разносіў за вярсту

Той смак палесскі, шчыры
З патапцамі ў вадзе...
Гадоў далёкі вырай
Прыгадваю ў хадзе.

Другія сёння дзеці,
Не той у ежы смак.
Не ўбачыш ля павеці
Падвялены кумпяк.

Гады ляцяць імкліва  --
Не вернеш час назад.
Няма старога млына,
Зарос бацькоўскі сад.

Сягоння сябра-вецер
Мне прыгадаў аб тым,
Што лепшыя на свеце --
Дзіцячыя гады.


Рецензии
Дзякуй Валера за добрыя вершы. Напiсаны яны ад усёй душы, сэрцам перажытыя. Моцна вам цiскаю руку. Малайчына. Дай Бог сустрэцца з вам - з мяне бутылка Бульбаша..

Владимир Капаев   10.11.2018 23:09     Заявить о нарушении
Дзякую Вам, Уладзімір. Мне ў маёй у творчасці вельмі дапамагае назіральнасць. Дзякуючы ёй і нараджаюцца шчырыя вершы. З павагай -- Валеры Пазнякевіч. Мінск.

Валерий Познякевич   19.11.2018 18:39   Заявить о нарушении