Сонца кахання

Апошняя кропля дажджу
Звалілася ціха далоў.
Я ёй наўздагон раскажу,
Як сэрца кахае, без слоў.

А тая ў адказ усміхнецца:
"Я бачыла Сонца тваё,
Яно ўсё ніяк не прачнецца,
На захадзе нейдзе лягло."

На хмары гляджу і чакаю,
Пакуль да мяне не праб'ецца
Зноў Сонца, якое кахаю,
Якое Каханнем завецца.


Рецензии