Земляки

Я зведала многа- і гора, і радасць,
Пазнала і свет, дзе вакол чужакі.
Вярталася зноў і заўжды ля прысаду
Мяне сустракалі мае землякі!

Усмешкі вакол і пяшчотныя вочы,
І родная вулачка стужкай бяжыць.
Тут хтосці гаворыць, там хтосці рагоча-
І светла на сэрцы, і хораша жыць!

Паклон табе, звонкі ручай пад гарою,
Табе небакрай, дзе пяюць жаўрукі!
Табе, мая вёска,дзе дружнай сям'ёю
Жывуць і працуюць мае землякі!


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →