Осень

Восень з сумам у вачах,
Па раздоллі шэрым крочыць.
Ветруганы па начах
З апантанасцю рагочуць.

Гнуць галінкі да зямлі,
І раз'юшана ламаюць
Гоняць лісце ў палі,
Па дарогах раскідаюць.

Восень у працы ноч і дзень
Далі золатам малюе.
Часам сонечны прамень,
Ёй сагрэцца прапануе.

Бо з вятрамі і дажджы,
Заліваюць наваколле.
Восень бедная дрыжыць,
Праклінаючы нядолю.

Залатая, не сумуй,
Хутка ўжо на адпачынак..
Толькі футра падрыхтуй-
І на гэта ёсць прычына.

Бо маркотны лістапад,
Можа часам замарозіць.
Падаслаць і дождж, і град-
Ды й зіма ўжо ў дарозе.

Хоць яе далёкі шлях,
Але ж ,восень, паспяшайся.
Па далінах і лясах,
Па спадарску разгуляйся!

Каб не сорамна было
Ладзіць году справаздачу.
Ды і холаду назло-
Хай ад зайздрасці паплача.

Як стараўся, лютаваў,
Пагражаў дажджом і ветрам.
А цябе ён не спужаў,,
Для цябе і холад-рэтра.

І пайшла ізноў гуляць,
Восень у золаце бы панна.
Шчыра дрэвы асыпаць
Прыгажосцю апантана!

Заіскрыў і небакрай,
Грэйся,восень, калі ласка!
І зямлю ператварай
У цудоўнейшую казку!


Рецензии