Любовь..
Каханне- улада летуценняў.
Каханне- мёд, каханне- соль,
Каханне- вечнасць і імгненні.
Хто надае яму цану,
А хтосці ўсё жыццё чакае.
Ды не адкрыю навіну-
Каханне кожны паспытае.
Ці ў сэрцы ружай расцвіце,
Ці роспач назаўжды палоніць.
А то з карэннем ўрасце
У душу- і мучыць аж да скону.
Няма пачуццям ні мяжы,
Ні перашкодаў, ні прыпынку.
Ды толькі,Бог, засцеражы
Усіх ад здрадніцкіх учынкаў.
Сама ад здрады і не раз
Я паспытала "слодыч" болю.
І у пакутніцкі свой час
Крычала ў роспачы-" даволі!"
Ды з цягам часу зажыло,
Ізноў у сэрцы прасвятлела.
І быццам здрадніцтвам назло,
Каханню смела ў твар глядзела.
І хай каханне- роспач,боль,
Заўжды бывае непрадбачным.
Але ж яно і мёд, і соль,
Ну а без солі ўсё нясмачна.
Свидетельство о публикации №118100306458