Родной край

                (Песня)

Мой край- ты ўсмешак суквецце,
Сінявокіх вачэй дабрыня.
Ты самы прыгожы на свеце,
Ты сэрца майго чысціня!

Ты боль мой і слёзы, і радасць,
Ты песняю светлай гучыш.
Мой родны і самы жаданы,
Заўсёды ў шчасці жыві!

Мой край- гэта вёска дзяцінства,
Пах чаромхавы дзесь над ракой,
Што часам начамі мне сніцца-
Я сэрцам заўсёды з табой!

Куды б мяне лёс не закінуў,
Я волі не дам для тугі.
Ніколі мяне не пакіне
Край любы, такі дарагі!


Рецензии