Ты моя Беларусь

                (Песня)

Тут і неба чысцей,
Тут і сонца ярчэй,
Тут і птушкі пяюць
У пясах прыгажэй!

І усмешкі шчырэй,
Ды і мова гучней-
Яна льецца, звініць,
Як вясновы ручэй.

А палі, а лугі,
А азёрная сінь-
Сэрцу больш дарагіх
У жыцці не знайсці!

Ты прайдзі хоць сто вёрст,
Увесь свет абыйдзі.
І адчуеш- твой лёс
Тут на гэтай зямлі!

Дзе і неба чысцей,
Дзе і сонца ярчэй,
Дзе і птушкі пяюць
У лясах прыгажэй!

Дзе лугі і палі,
Як цудоўны абрус.
Ты мой свет у жыцці,
Ты мая Беларусь!


Рецензии