Сентябрь

Вось і верасень чакае на парозе
Восеньскія фарбы атрымаць.
Залаціста- бляклую бярозе,
А асіну чырванню прыбраць.

Ручайку быць цёмна- серабрыстым,
Сіня- шэрым хмары атуліць,
А туман бясколерным, празрыстым
Над ракой самотна пастаіць.

Жоўтая падыйдзе для ўзгоркаў,
А палям рудая па душы,
Толькі без вясёлкавай падборкі
Застануцца хіба камышы.

Ды яшчэ зялёнай афарбоўкі
Не мяшае лесу, мурагам.
Хай даносяць летнія абноўкі,
Перш чым здацца ветрам і дажджам.

Уся прырода рада падарункам-
Дзякуй верасень, наш казачны мастак!
Толькі холад восеньскім малюнкам
Зноў не паддаецца аніяк.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →